Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Камітэт па выведцы Сэнату ЗША папрасіў некалькіх чалавек, зьвязаных з выбарчай кампаніяй прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, падаць інфармацыю пра свае кантакты з расейскімі афіцыйнымі асобамі або пра бізнэсовыя інтарэсы.
Пэнтагон даў зразумець, што будзе ажыцьцяўляць паветраныя ўдары па баевіках «ісламскай дзяржавы» ў Сырыі ў гэтак званых «зонах дээскаляцыі», нягледзячы на заяву Расеі аб тым, што зоны будуць закрытыя для вайсковых самалётаў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.
Спадар Левінаў кажа, што мае накіраваньне ў шпіталь на 10-га траўня, і што 11-га мусіла б адбыцца плянавае хірургічнае ўмяшаньне, якога вымагае стан ягонага здароўя.
Двух украінскіх юнакоў — Івана Даніленку і Рамана Легара — пратрымалі ў турме на Акрэсьціна без прад’яўленьня абвінавачаньняў 35 дзён: 24 сакавіка — 29 красавіка 2017 году. Іх дапытвалі па справе падпалу гомельскай падатковай інспэкцыі і па справе «Белага Легіёну».
Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды ўвядзеньне Расеяй памежнага кантролю на авіярэйсах зь Беларусьсю.
«Мяне найперш уразіла сума «падатку на дармаедзтва» і сам факт, што такі падатак існуе»
Андрэй Моўчан сапраўды працаваў у КДБ у Віцебску, а потым адтуль звольніўся і зьехаў у Швэцыю. Знаёмыя Моўчана пазналі «экс-агента КДБ», пра якога расказвае Швэдзкае радыё. Беларускія экспэрты, аднак, ня бачаць у расьсьледаваньні падставаў для сэнсацыі: пра рээкспартныя схемы тут даўно вядома.
Беларусь ня будзе ажыцьцяўляць памежны кантроль унутраных рэйсаў у Расею і назад.
«Ён сказаў, што ў мяне маленькія рукі. Ну, паглядзіце на гэтыя рукі — хіба яны маленькія? Ён намякнуў, што гэта значыць, што ў мяне яшчэ што-небудзь можа быць маленькім. Паверце, тут у мяне ніякіх праблемаў няма».
Магілёўская міліцыя папярэдзіла сяброў партыі «Справядлівы сьвет» пра недапушчальнасьць распаўсюду партыйнага бюлетэня «За справядлівы сьвет».
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтар прававой трансфармацыі выдалі дзясяты штогадовы агляд «Свабода асацыяцый і прававы стан некамэрцыйных арганізацый у Беларусі» за 2016 год.
Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб аказаньні гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.
Расея ўводзіць памежны кантроль у дачыненьні да грамадзянаў трэціх краінаў, якія прыбываюць зь Беларусі ці адлятаюць у Беларусь. Пра гэта ў пятніцу, 5 траўня, заявіў дзяржсакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота, перадае агенцтва РІА Навіны.
Сёньня старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перадаў у прыёмную грамадзянаў Міністэрства ўнутраных спраў зварот да міністра — чысты аркуш паперы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб пазбаўленьні грамадзянства Ўкраіны народнага дэпутата Андрэя Арцёменку, паведамляе 5 траўня Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны.
Новы амбасадар Украіны Ігар Кізім першае пасьля ўручэньня даверчых лістоў Аляксандру Лукашэнку інтэрвію даў Радыё Свабода.
Расея прапанавала стварыць у Сырыі чатыры зоны бясьпекі для ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту. Мэмарандум пра чатыры «зоны дээскаляцыі» падпісалі ў Астане Расея, Турэччына і Іран.
Кангрэс ЗША санкцыянаваў выдзяленьне 100 млн даляраў для супрацьстаяньня «расейскаму ўплыву і агрэсіі» і для падтрымкі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе і Эўразіі.
Першымі дзяржавамі, якія наведае Дональд Трамп на пасадзе прэзыдэнта ЗША, стануць Ізраіль, Сырыя і Ватыкан. Візыты кіраўніка Белага дома адбудуцца ў траўні перад самітам NАТО і перамовамі лідэраў «Вялікай сямёркі».
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект аб скасаваньні значнай часткі закону льготнага мэдычнага страхаваньня, вядомага як Obamacare («Обамакэр»). Яго заменіць рэформа аховы здароўя, распрацаваная Рэспубліканскай партыяй.
Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў усіх удзельнікаў перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу ўстрымацца ад узаемных нападак.
Падача вады скарочана з Заходняй фільтравальнай станцыі ў падкантрольныя прарасейскім сэпаратыстам раёны Луганскай вобласьці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства «Лугансквода».
Пра гэта са спасылкай на адваката расейца паведамляе агенцтва Франс-Прэс.
Гомельскі грамадзкі актывіст, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў шукае грошы, каб цягам дзесяці дзён цалкам разьлічыцца за першатравеньскі мітынг, правесьці які яму дазволіў гарвыканкам.
У Францыі пракуратура пачала расьсьледаваньне ў сувязі са скаргай кандыдата ў прэзыдэнты Эманюэля Макрона на распаўсюд ілжывай інфармацыі.
У продажы расейскай нафты, вывезенай зь Беларусі пад фальшывай маркіроўкай, узяла ўдзел швэдзкая гандлёвая фірма.
У Менску адбылося паседжаньне аргкамітэту партыі «Жаночая альтэрнатыва». За што будзе змагацца новая партыя і з кім? Удзельнікі «Экспэртызы Свабоды»: адна з ініцыятарак «Жаночай альтэрнатывы» Валянціна Болбат і старшыня БСДП «Грамада» Ірына Вештард.
Прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ўжо трэці дзень знаходзяцца ў Менску. Эўрачыноўнікі правяраюць, як Беларусь рыхтуецца да правядзеньня штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі, якая ўпершыню ў гісторыі гэтай арганізацыі пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня.
Зоны дээскаляцыі канфлікту будуць створаны ў правінцыі Ідліб, на поўнач ад гораду Хомс, ва ўсходняй Гуце і на поўдні Сырыі.
Палітык Мікола Статкевіч, які адседзеў 5 сутак арышту ў турме на Акрэсьціна, пасьля выхаду на волю агучыў пляны наконт новых вулічных акцыяў. Яны пройдуць 8 траўня і 3 ліпеня.
Сёньня, 4 траўня, Абалонскі раённы суд Кіева пачаў разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. А 10-й гадзіне пачалося падрыхтоўчае паседжаньне.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што сёньня «амаль няма даверу» між Злучанымі Штатамі і Расеяй.
У Францыі крайне правая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Марын Лё Пэн і цэнтрыст Эманюэль Макрон правялі перадвыбарчыя дэбаты.
Сырыйскія паўстанцы прыпынілі ўдзел у мірных перамовах, якія пачаліся 3 траўня ў Астане (Казахстан), і запатрабавалі спыніць бамбардзіроўкі іх пазыцыяў авіяцыяй Дамаску.
Інтэрпол спыніў вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі заявіў, што кіраўніцтва Расеі працягвае ўмешвацца ў амэрыканскую ўнутраную палітыку.
Эпізод мультсэрыялу «Сімпсаны», у якім галоўны герой ловіць пакемонаў у храме, ня зьявіцца ў этэры расейскага тэлеканалу 2×2, заявіла PR-дырэктарка каналу Анастасія Шаблоўская.
Трэцяга траўня, ва Ўсясьветны дзень свабоды прэсы, у Менску адкрылася дакумэнтальная мультымэдыйная выстава «Сакавік 2017: журналістыка і наступствы».
Міністар інфармацыі Лілія Ананіч гэтак ацаніла фільм БТ «Белы легіён чорных душ», у якім былыя актывісты арганізацыі яшчэ да суду былі выстаўленыя ўдзельнікамі незаконнага ўзброенага фармаваньня.
У Сочы адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Турэччыны Ўладзімірам Пуціным і Рэджэпам Эрдаганам.
Беларускі дом у Варшаве зьняпраўдзіў інфармацыю сайту Хартыя’97 пра адбор маёмасьці.
Канфэрэнцыя па пытаньнях выбарчага заканадаўства з удзелам прадстаўнікоў улады, міжнародных арганізацый, парлямэнтароў з суседніх краін пройдзе ў другой палове траўня ў Менску. Пра гэта сёньня Свабодзе сказала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак напярэдадні акцыі 1 траўня. Сёньня ён выйшаў на волю.
Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава ў шэрагу публікацый на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «разьвенчвае сьвядомых» і асабіста Зянона Пазьняка.
Лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка невядомыя ў цывільным выцягнулі з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.
Міжнародны Чырвоны крыж ад лета рэалізуе ў Гомельскай вобласьці праект па субсыдыяваньні малога і сярэдняга бізнэсу перасяленцаў з Украіны.
Загрузіць яшчэ