Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя Сырыі прыпыніла ўдзел у перамовах у Астане


Прадстаўнік ААН Стафан дэ Містура (зьлева) і прадстаўнік Расеі Аляксандр Лаўрэнцьеў (справа). Астана, 3 траўня 2017 году
Прадстаўнік ААН Стафан дэ Містура (зьлева) і прадстаўнік Расеі Аляксандр Лаўрэнцьеў (справа). Астана, 3 траўня 2017 году

Сырыйскія паўстанцы прыпынілі ўдзел у мірных перамовах, якія пачаліся 3 траўня ў Астане (Казахстан), і запатрабавалі спыніць бамбардзіроўкі іх пазыцыяў авіяцыяй Дамаску.

Як заявіў прадстаўнік апазыцыйнай «Сырыйскай нацыянальнай кааліцыі» Ахмад Рамадан, у падрыхтаваным мэмарандуме ўтрымліваюцца патрабаваньні да рэжыму Башара Асада — цалкам спыніць агонь, вывесьці войскі з раёнаў, якія яны ўзялі пад кантроль у пэрыяд з 30 сьнежня 2016 году, а таксама вызваліць усіх зьняволеных паўстанцаў. Апазыцыя зноў настойвае на адстаўцы Башара Асада і на выключэньні зь перамоўнага працэсу Ірану, які паўстанцы лічаць «дзяржавай-агрэсарам».

Паводле дадзеных агенцтва Reuters, дыплямат, блізкі да перамоваў, паведаміў, што паўстанцы ня цалкам выйшлі зь іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG