Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея наклала вэта на рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН аб Сырыі


Прадстаўнік РФ у ААН Уладзімір Сафранкоў
Прадстаўнік РФ у ААН Уладзімір Сафранкоў

Расея наклала вэта на рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН з асуджэньнем прымяненьня хімічнай зброі рэжымам Башара Асада ў Сырыі.

Паколькі Расея зьяўляецца сталым членам Рады бясьпекі, рэзалюцыя, прапанаваная краінамі Захаду, не прайшла. Гэтая было сёмае вэта Расеі на рэзалюцыю з асуджэньнем дзеяньняў рэжыму Башара Асада ў Сырыі.

Рэзалюцыя патрабавала ад Дамаску даць інфармацыю пра ўсе паветраныя апэрацыі ў дзень інцыдэнту. Дакумэнт, падрыхтаваны заходнімі краінамі, набраў неабходныя для прыняцьця дзесяць галасоў. З-за гэтага прадстаўнік РФ Уладзімір Сафранкоў наклаў вэта.

За рэзалюцыю прагаласавалі 10 членаў Рады бясьпекі, супраць – двое (Расея і Балівія), трое, у тым ліку Кітай, устрымаліся.

Прадстаўнік РФ пры ААН — брытанскаму пасланцу: «Не адводзь вачэй!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00


Раней у Маскве міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў на сумеснай з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам прэс-канфэрэнцыі, што абедзьве краіны дамовіліся сумесна працаваць над міжнародным расьсьледаваньнем нападу, якое выклікала ў адказ амэрыканскія ракетныя ўдары ў Сырыі.

Аднак Злучаныя Штаты аспрэчваюць, што яны дамовіліся з Расеяй пра неабходнасьць правядзеньня Арганізацыяй Абʼяднаных Нацый расьсьледаваньня нападу з выкарыстаньнем хімічнай зброі ў Сырыі.

Прадстаўнік Тылерсана заявіў, што «пагадненьне не было дасягнутае». ЗША заявілі, што ня маюць патрэбы ў спэцыяльным расьсьледаваньні, паколькі ўжо існуюць мэханізмы для расьсьледаваньня выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сырыі.

Расея лічыць, што апазыцыя прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду нясе адказнасьць за выкарыстаньне хімічнай зброі. Але ЗША сьцьвярджаюць, што ўсе факты паказваюць на Асада як на вінаватага ў прымяненьні хімічнай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG