Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за сто чалавек сталі ахвярамі выбуху побач з Алепа


Больш за 100 чалавек сталі ахвярамі выбуху побач з сырыйскім горадам Алепа, паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека, які базуецца ў Лёндане.

Раней паведамлялася, што загінулі каля 40 чалавек.

Выбух адбыўся напярэдадні побач з калёнай аўтобусаў, на якіх вывозілі мірных жыхароў дзьвюх шыіцкіх вёсак на поўначы Сырыі. Улады краіны заяўляюць, што аўтобусы падарваў тэрарыст-сьмяротнік на замінаваным аўтамабілі. Ні адна з сырыйскіх тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасьць за напад.

Сырыйскія ўлады і паўстанцы раней дамовіліся пра эвакуацыю каля 30 тысяч чалавек з чатырох гарадоў.

Падчас выбуху ў ваколіцах Алепа ў аўтобусах знаходзіліся каля пяці тысяч чалавек, сярод іх былі як мірныя жыхары, так і вайскоўцы ўрадавых войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG