Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША выдзеліў 100 мільёнаў даляраў на супраціў уплыву Расеі


Кангрэс ЗША санкцыянаваў выдзяленьне 100 млн даляраў для супрацьстаяньня «расейскаму ўплыву і агрэсіі» і для падтрымкі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе і Эўразіі.

Амэрыканскія заканадаўцы 4 траўня таксама падтрымалі захады, якія вызначаюць новыя абмежаваньні і кантроль у дачыненьні да расейскіх дыпляматаў у ЗША. На магчымасьць увядзеньня такіх захадаў рэзка адмоўна рэагавала Масква.

Абодва гэтыя мерапрыемствы зьяўляюцца часткай бюджэту на агульную суму 1,1 трыльёна даляраў, празь які будзе фінансавацца фэдэральны ўрад да канца 2017 фінансавага году. Канчатковую падтрымку гэтаму дакумэнту даў Сэнат; цяпер законапраект павінен падпісаць прэзыдэнт Дональд Трамп.

Усё большая колькасьць дэмакратаў і рэспубліканцаў гавораць пра распаўсюджаньне фальшывых навінаў, фінансаваньне палітычных партыяў, прамую прапаганду і іншую прыхаваную дзейнасьць як прыкметы агрэсіўных расейскіх спробаў умяшаньня або зьвяржэньня урадаў, якія Масква лічыць варожымі.

Выбарчыя кампаніі ў Францыі і Нямеччыне былі азмрочаныя падазрэньнямі наконт незаконнага ўдзелу Расеі, таксама леташнія прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах вызначыліся верагодным уплывам Масквы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG