Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект аб скасаваньні Obamacare


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект аб скасаваньні значнай часткі закону льготнага мэдычнага страхаваньня, вядомага як Obamacare («Обамакэр»). Яго заменіць рэформа аховы здароўя, распрацаваная Рэспубліканскай партыяй.

За гэта рашэньне ўжо прагаласавала неабходная колькасьць кангрэсмэнаў. Цяпер гэтае пытаньне разгледзіць сэнат.

Спроба ніжняй палаты скасаваць Obamacare у сакавіку не была пасьпяховай з прычыны рознагалосьсяў у рэспубліканскай фракцыі. Пазьней прэзыдэнт Дональд Трамп паабяцаў у бліжэйшыя пяць гадоў стварыць мэтавы шматмільярдны фонд для грамадзян з хранічнымі захворваньнямі.

Прынятая Баракам Абамам у 2010 годзе рэформа мэдычнага страхаваньня Obamacare прадстаўляе субсыдыі маламаёмасным на мэдычную дапамогу. Большасьць уладальнікаў такой страхоўкі атрымліваюць датацыі ад дзяржавы. Крытыкі рэформы называюць яе занадта дарагой: празь яе падаткі для некаторых грамадзян краіны былі значна павышаны.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп выступаў супраць Obamacare і неаднаразова абяцаў адмяніць рэформу. Ініцыятыву Абамы таксама крытыкавала рэспубліканская большасьць у Кангрэсе.

XS
SM
MD
LG