Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зрабіла больш жорсткім кантроль самалётаў і пасажыраў зь Беларусі


Грыгорый Рапота

Расея ўводзіць памежны кантроль у дачыненьні да грамадзянаў трэціх краінаў, якія прыбываюць зь Беларусі ці адлятаюць у Беларусь. Пра гэта ў пятніцу, 5 траўня, заявіў дзяржсакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота, перадае агенцтва РІА Навіны.

Новыя правілы не закрануць расейскіх і беларускіх пасажыраў, падкрэсьліў ён. Рапота дадаў, што ўсе рэйсы паміж краінамі з 15 траўня будуць пераведзеныя ў міжнародныя сэктара аэрапортаў.

Рапота таксама заўважыў, што адзінай зьменай для расейцаў і беларусаў у дадзеным выпадку стане абавязак захоўваць пасадачны талён, які пацьвярджае іх прылёт або вылет у суседнюю краіну. «Адзнакі аб перасячэньні мяжы ў пашпарце прастаўляць ня будуць», — запэўніў Рапота.

У лютым стала вядома аб плянах Расеі ўвесьці рэжым памежнай зоны ўздоўж усёй расейска-беларускай мяжы. Адпаведныя загады падпісаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.

Паводле назіральнікаў падобныя захады зьяўляюцца адказам Масквы на спрашчэньне візавага рэжыму Менскам. У студзені кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязьвізавым уезьдзе для падарожнікаў з 80 дзяржаваў.

XS
SM
MD
LG