Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ФБР: Расея працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы ЗША


Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі, 3 траўня 2017 году
Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі, 3 траўня 2017 году

Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі заявіў, што кіраўніцтва Расеі працягвае ўмешвацца ў амэрыканскую ўнутраную палітыку.

Выступаючы 3 траўня на слуханьнях у камітэце Сэнату па справах выведкі, Коўмі падкрэсьліў, што Расея ўяўляе сабой «самую вялікую пагрозу для якой заўгодна краіны на плянэце», улічваючы яе намеры і магчымасьці.

У сераду ж дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй практычна не засталося даверу. Выступаючы перад супрацоўнікамі свайго ведамства, Тылерсан адзначыў, што гаворка ідзе пра парушэньні Масквой дамоваў аб кантролі за стратэгічнымі узбраеньнямі і яе палітыцы ў дачыненьні да Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG