Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: Макрон і Лё Пэн правялі перадвыбарчыя дэбаты


Эманюэль Макрон (зьлева) і Марын Лё Пэн
Эманюэль Макрон (зьлева) і Марын Лё Пэн

У Францыі крайне правая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Марын Лё Пэн і цэнтрыст Эманюэль Макрон правялі перадвыбарчыя дэбаты.

Яны мелі быць пра эканоміку й працоўныя месцы, але кандыдаты адвялі шмат часу палітычным заявам.

Лё Пэн заявіла, што Макрон ня мае пляну бясьпекі краіны, і выказала здагадку пра ягоныя сувязі з радыкаламі, маўляў, ён «атрымаў індульгенцыю ад ісламісцкага фундамэнталізму».

Макрон, былы міністар эканомікі, назваў заклікі Лё Пэн закрыць межы «фальшыўкай». Ён абвінаваціў яе ў «хлусьні», адзначыўшы, што прэзыдэнцтва Лё Пэн было б менавіта тым, чаго хочуць ісламісцкія экстрэмісты, — «грамадзянскай вайной».

7 траўня ў Францыі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле апытаньняў, Макрон апярэджвае Лё Пэн на 20 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG