Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон і Лё Пэн праходзяць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі


У Францыі завяршыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якім удзельнічалі 11 кандыдатаў. Папярэднія дадзеныя паказваюць, што наперад выходзіць Эманюэль Макрон.

Па папярэдніх дадзеных, у першым туры перамагае Эманюэль Макрон.

Ён набірае найбольшую колькасьць галасоў- 23,7%. Такія дадзеныя экзыт-полаў Інстытута сацыялягічных дасьледаваньняў IPSOS. На другім месцы — Марын Лё Пэн, якая набрала 21,7%. Пакуль гэтыя дадзеныя не пацьверджаны афіцыйна, і, магчыма, будуць карэктавацца па меры падліку галасоў.

Згодна зь перадвыбарнымі апытаньнямі, шанцы на выхад у другі тур мелі чатыры кандыдаты — экс-міністр эканомікі і кандыдат ад незалежнага руху «Наперад!» Эмманюэль Макрон, лідэр правапапулісцкай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн, кандыдат ад партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён і лідэр левага руху «Непакорная Францыя» Жан-Люк Мэляншон.

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў адбудзецца 7 траўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG