Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі — паводле апытаньняў — Макрон значна апярэджвае Лё Пэн


У Францыі, паводле апошніх апытаньняў, 59 працэнтаў выбарнікаў падтрымліваюць цэнтрыста Эманюэля Макрона, 41 працэнт — у лідэра ультраправых Марын Лё Пэн.

Дзьве траціны прыхільнікаў ультралевага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Жана-Люка Мэляншона, які прайграў у першым туры, ня маюць намеру галасаваць у другім туры выбараў 7 траўня, але траціна гатовая падтрымаць Макрона.

Прагаласаваць за Макрона заклікае і іншы экс-кандыдат у прэзыдэнты, які заняў трэцяе месца ў першым туры 23 красавіка, — кансэрватар Франсуа Фіён.

XS
SM
MD
LG