Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Туск заклікаў Эўразьвяз і Вялікую Брытанію да стрыманасьці ў справе «разводу»


Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў усіх удзельнікаў перамоў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу ўстрымацца ад узаемных нападак.

Паводле Туска, на чарзе вельмі складаныя перамовы, і калі бакі пачнуць люта спрачацца яшчэ да іх пачатку, яны могуць стаць проста немагчымымі. «На карту пастаўленыя інтарэсы мільёнаў людзей па абодва бакі Ля-Маншу», — адзначыў кіраўнік Эўрапейскай Рады.

Раней у чацьвер старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні адхіліў абвінавачваньне брытанскага прэм’ера Тэрэзы Мэй у тым, што Эўразьвяз спрабуе паўплываць на вынікі датэрміновых выбараў у Вялікай Брытаніі.

Учора Мэй заявіла, што ЭЗ спрабуе ўзьдзейнічаць на выбарчую кампанію праз больш жорсткую рыторыку на адрас Лёндану і спробы праваліць перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ.

Мэй абрынуўся з крытыкай на Эўразьвяз пасьля таго, як яго прадстаўнік Мішэль Барнье заявіў, што перамовы аб выхадзе Брытаніі з ЭЗ ня будуць ні хуткімі, ні безбалеснымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG