Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН ухваліў падзел Сырыі на зоны бясьпекі. Сырыйская апазыцыя супраць


Генэральны сакратар ААН Антонію Ґутэрыш
Генэральны сакратар ААН Антонію Ґутэрыш

Расея прапанавала стварыць у Сырыі чатыры зоны бясьпекі для ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту. Мэмарандум пра чатыры «зоны дээскаляцыі» падпісалі ў Астане Расея, Турэччына і Іран.

Генэральны сакратар ААН Антонію Ґутэрыш вітаў падпісаньне дамовы:

«Крытычна важна, каб гэтае пагадненьне рэальна палепшыла жыцьцё сырыйцаў, — гаворыцца ў заяве сьпікера генэральнага сакратара ААН. — Генэральны сакратар вітае абавязаньні ў спыненьні выкарыстаньня ўсіх відаў зброі, у прыватнасьці паветраных сродкаў, дзеля хуткага, бясьпечнага і бесьперашкоднага доступу да гуманітарнай дапамогі, і стварэньне ўмоваў для аказаньня мэдычнай дапамогі і задавальненьня асноўных патрэб цывільных асобаў. Прынятыя абавязаньні не павінны закранаць правы сырыйцаў на пошук прытулку».

Сырыйская апазыцыя ж адрынула расейскі плян, перадае Reuters. Апазыцыянэры выступаюць за захаваньне цэласнасьці краіны. Яны асабліва не давяраюць Ірану, які адкрыта падтрымлівае ўрад Асада, таксама адзначаюць «вялізную прорву» паміж абяцаньнямі і дзеяньнямі Расеі, якая, кажа апазыцыя, фактычна выступае на баку ўраду Башара Асада. Напярэдадні прыняцьця мэмарандуму апазыцыя Сырыі прыпыніла ўдзел у перамовах у Астане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG