Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Ігар Карней, Валер Карбалевіч.
У Кіеве на майдане Незалежнасьці адбыўся мітынг памяці, на якім выступілі духоўныя і палітычныя лідэры крымскіх татараў.
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту. Ён адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту.
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў, прэзэнтуючы праграму выставы MILEX-2017, сказаў, што Беларусь за апошнія пяць гадоў роўна ўдвая павялічыла экспарт прадукцыі вайсковага прызначэньня.
Супрацоўнікі спэцыяльнай маніторынгавай місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) паведамілі пра чарговую правакацыю з боку прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе — напярэдадні ў бок патруля назіральнікаў кінулі дымавую гранату.
Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» (БХД) Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў дадзеныя абноўленага рэйтынгу Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя адносна спажываньня алькаголю ў сьвеце.
Томіслаў Нікаліч, прэзыдэнт Сэрбіі, 18 траўня падчас афіцыйнага візыту ў Беларусь сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і атрымаў зь ягоных рук ордэн Дружбы народаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША пракамэнтаваў забарону ва Ўкраіне двух расейскіх сацыяльных сетак.
18 траўня адбудзецца судовае паседжаньне ў справе па абвінавачваньні Віктара Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе.
Сацыял-дэмакраты Берасьця атрымалі адказ на скаргу ў Міністэрства спорту на тое, што берасьцейскія хакеісты на турніры ў Чэхіі выкарысталі на сваёй форме колеры сьцягу Расеі.
Кароль Нідэрляндаў Вілем Аляксандар пэрыядычна працаваў пілётам пасажырскіх самалётаў — нават пасьля ўступленьня на пасад у 2013 годзе.
Паводле праграмы, Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіць кіраўніка Сэрбіі ордэнам Дружбы народаў «за значны ўклад ва ўмацаваньне міру, сяброўскіх стасункаў і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Сэрбіяй».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп задаволены абяцаньнямі саюзьнікаў па NATO павялічыць выдаткі на абарону, але разгледзіць пытаньне аб выхадзе з альянсу, калі яны ня выканаюць гэтых абавязаньняў.
Былы дырэктар ФБР Робэрт Мюлер узначаліць расьсьледаваньне па справе аб меркаваным умяшаньні Расеі і пра сувязі чальцоў перадвыбарчага штабу Дональда Трампа з расейскімі прадстаўнікамі падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Эйтвідас Баярунас, які ў Міністэрстве замежных спраў Літвы мае пасаду пасла па спэцыяльных даручэньнях і адказвае за міжнародную каардынацыю супрацьстаяньня гібрыдным пагрозам.
18 траўня ў Менску адбудзецца кансультацыя экспэртаў наконт 5-га пэрыядычнага дакладу пра выкананьне Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Даклад пададзены ўрадам Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Кансультацыю ладзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з МЗС Беларусі. Сустрэча пройдзе ў гатэлі «Манастырскі», побач з плошчай Свабоды, у старажытным будынку кляштару. Для прэсы сустрэча будзе закрытая, паведамілі арганізатары.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 18 траўня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Сэрбіі Томіславам Нікалічам, які 17 траўня прыбывае ў Беларусь з працоўным візытам.
Макрон абяцаў падтрымліваць і гендэрны балянс, прызначаючы міністраў, аднак аглядальнікі адзначаюць, што пакуль жанчыне дасталася толькі адно зь пяці вядучых ведамстваў — абароннае.
Выступаючы ў сераду ў Палаце прадстаўнікоў, кангрэсмэн Эл Грын раскрытыкаваў дзеяньні прэзыдэнта і заявіў, што амэрыканскі народ ня толькі абірае кіраўніка дзяржавы, але і кантралюе яго штодзённыя дзеяньні, за якія той адказвае перад народам.
18 траўня Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі нібыта за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах.
Прэыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе выступіць зь вялікай прамовай пра іслам падчас візыту ў Саудаўскую Арабію, дзе знаходзяцца галоўныя сьвятыні гэтай рэлігіі.
Сёньня ў Эўрапарлямэнце канчаткова зацьвердзілі рашэньне пра бязьвізавы рэжым для Ўкраіны. Дакумэнт падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту і прадстаўнік мальтыйскага старшынства ў Радзе Эўразьвязу.
Сёньня ў Варшаве пачаўся Самі кіраўнікоў парлямэнтаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 23 краін, у тым ліку і Беларусі. Афіцыйны Менск, як даведалася Свабода, будзе прадстаўлены на ўзроўні Савету Рэспублікі.
Прапановы Калякіна аб новай сыстэме выбараў абедзьве палаты Нацыянальнага сходу «скарыстаюць у сваёй працы».
Зянон Пазьняк прызнаў, што стварэньне анансаванага ў сакавіку руху «Вольная Беларусь» сутыкнулася са складанасьцямі.
Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла спэцыяльны закон, паводле якога спынілі дзеяньне і страцілі сваю сілу сорак законаў і асобных палажэньняў законаў Рэспублікі Беларусь, якія былі прынятыя, калі ў Беларусі дзейнічаў Вярхоўны Савет.
Кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман, які 18-19 траўня ладзіць міжнародную канфэрэнцыю «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», лічыць, што апазыцыйныя палітыкі не павысяць вартасьці дыскусіяў, якія маюць адбыцца.
Зьвесткі аб апэратыўных плянах «ісламскай дзяржавы», якімі прэзыдэнт ЗША Трамп падзяліўся з расейскімі дыпляматамі, былі перададзеныя Вашынгтону ізраільскай выведкай
Указам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі тэрмінам на тры гады будуць заблякаваныя некаторыя расейскія сацыяльныя сеткі. Украінскія інтэрнэт-правайдэры павінны спыніць доступ да сэрвісаў «ВКонтакте», «Одноклассники», «Яндекс» ды іншых.
У амэрыканскай прэсе зьявіліся паведамленьні, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прасіў былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі прыпыніць расьсьледаваньне аб сувязях былога дарадцы прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкла Фліна з Расеяй.
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык пакінуў пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі біятлёну.
У сябраў Камуністычнай партыі Беларусі, якая падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, новы лідэр. Ім стаў 43-гадовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксей Сокал.
Польшча ня выдасьць Беларусі былога беларускага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша. Такое рашэньне прыняў Апэляцыйны суд у Варшаве, які таксама скасаваў беларусу арышт. Справа вяртаецца ў суд першай інстанцыі.
16 траўня ў раённых упраўленьнях адукацыі Менску прайшлі нарады, на якіх кіраўніцтву школ і гімназій рэкамэндавалі пачынаць урокі не раней за 9 гадзіну раніцы. У той жа час Міністэрства адукацыі адмаўляе, што давала такія рэкамэндацыі — школы самі павінны вызначыцца, калі пачынаць заняткі.
Вярхоўная Рада падтрымала законапраект пра забарону вытворчасьці і прапаганды георгіеўскай стужкі ва Ўкраіне.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец 16 траўня выйшаў пасьля адміністрацыйнага арышту з турмы на Акрэсьціна.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што меў поўнае права дзяліцца з Расеяй інфармацыяй аб барацьбе з тэрарызмам.
Актывіст ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі па выхадзе на волю 16 траўня сказаў, што санітарны стан турмы на Акрэсьціна стаў значна горшы.
Амэрыканская прэса паведамляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў сакрэтную інфармацыю на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.
«Гэта дадатковы стымул, які дабавіць нам яшчэ болей сілаў», — заявіла сустаршыня грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У Вярхоўным Судзе прайшлі папярэднія слуханьні з нагоды скаргі руху «За свабоду» на папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.
У санкцыйны сьпіс трапілі і чацьвёра ўраджэнцаў Беларусі. Таксама ва Ўкраіне на год мусяць быць заблякаваныя актывы грамадзянкі Беларусі Дар’і Дземчанкі — заснавальніцы «Расейскага нацыянальнага камэрцыйнага банку», якая жыве ў Віцебску.
На незалежны тыднёвік «Свободные новости плюс» зноў можна аформіць падпіску.
Беларусь і Кітай хочуць стварыць рабочую групу барацьбы з каляровымі рэвалюцыямі і тэрарызмам.
Чыноўнікі вырашаюць, як прымусіць працаваць 350 тысяч «дармаедаў». У склад рабочай групы ўвайшлі кіраўнікі ведамстваў, а таксама навукоўцы. Кіруе групай намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко.
У рамках форуму «Адзін пояс і адзін шлях», які завяршаецца ў Пэкіне, Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам.
Бізнэсмэн абвінаваціў аўтараў матэрыялу ў паклёпе.
У Дзяржаўнай думе Расеі прапануюць ператварыць у музэі разбураныя шахты, разьмешчаныя на тэрыторыях самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду».
Загрузіць яшчэ