Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя замежныя паездкі Трампа: Саудаўская Арабія, Ізраіль, Ватыкан


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Першымі дзяржавамі, якія наведае Дональд Трамп на пасадзе прэзыдэнта ЗША, стануць Ізраіль, Саудаўская Арабія і Ватыкан. Візыты кіраўніка Белага дома адбудуцца ў траўні перад самітам NАТО і перамовамі лідэраў «Вялікай сямёркі».

Падчас візыту ў Саудаўскую Арабію кіраўнікі краінаў абмяркуюць пытаньні барацьбы з тэрарызмам. У Ватыкане Трамп сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам. Падчас перадвыбарчай кампаніі ў ЗША пантыфік крытыкаваў Трампа за выказваньні ў адрас мігрантаў.

Саміт NАТО адбудзецца ў Брусэлі 25 траўня. Саміт G7 пройдзе на Сыцыліі 26 і 27 траўня. На ім Трамп сустрэнецца з прадстаўнікамі Канады, Нямеччыны, Японіі, Вялікай Брытаніі, Францыі ды Італіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG