Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка пазбавіў дэпутата Арцёменку грамадзянства Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб пазбаўленьні грамадзянства Ўкраіны народнага дэпутата Андрэя Арцёменку, паведамляе 5 траўня Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны.

Паводле паведамленьня, рашэньне аб пазбаўленьні грамадзянства некалькіх асобаў прынятае ў канцы красавіка. У той жа час міграцыйная служба не паказвае, каго яшчэ, акрамя Арцёменкі, тычыцца дакумэнт.

«Прэзыдэнтам Украіны выдадзены ўказ пра страту грамадзянства Ўкраіны асобамі, якія не выканалі абавязацельствы спыніць замежнае грамадзянства, а таксама тымі, якія добраахвотна набылі грамадзянства замежных дзяржаваў», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ведамстве адзначылі, што матэрыялы па Арцёменку, прадстаўленыя Генэральнай пракуратурай Украіны празь Міністэрства ўнутраных справаў Ўкраіны, былі прапрацаваны Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны і накіраваныя на разгляд Камісіі ў пытаньнях грамадзянства пры прэзыдэнце Ўкраіны, на падставе высноваў якой прымае рашэньне прэзыдэнт.

Усяго, па дадзеных міграцыйнай службы, у пэрыяд з 2012 да 2016 году ўказамі прэзыдэнта Ўкраіны аформлена страта грамадзянства адносна 323 чалавек.

29 красавіка лідэр Радыкальнай партыі Алег Ляшко ў Facebook напісаў, што прэзыдэнт спыніў грамадзянства Ўкраіны народнага дэпутата Арцёменкі ў сувязі з тым, што ён мае грамадзянства іншай краіны — Канады, што забаронена ўкраінскім заканадаўствам. Раней Радыкальная партыя выключыла Арцёменку з фракцыі. Гэта адбылося пасьля таго, як 19 лютага выданьне The New York Times паведаміла, што Арцёменка перадаў плян нармалізацыі адносінаў паміж Украінай і Расеяй дарадцы прэзыдэнта ЗША Майклу Фліну незадоўга да яго адстаўкі. Гэты плян, у прыватнасьці, прадугледжваў правядзеньне ўсеўкраінскага рэфэрэндуму аб перадачы Крыму Расеі ў арэнду на тэрмін ад 50 да 100 гадоў, а таксама прадугледжваў вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Ўкраіны. Па дадзеных выданьня, гэты плян атрымаў падтрымку ў Маскве.

Пасьля заяваў Арцёменкі пракуратура Крыма адкрыла крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG