Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскім тэлебачаньні не пакажуць, як Гамэр Сімпсан ловіць у царкве пакемонаў


Эпізод мультсэрыялу «Сімпсаны», у якім галоўны герой ловіць пакемонаў у храме, ня зьявіцца ў этэры расейскага тэлеканалу 2×2, заявіла PR-дырэктарка каналу Анастасія Шаблоўская.

«Мы не паказваем кантэнт, які можа скампрамэтаваць канал і выклікаць неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, таму гэты эпізод паказваць ня будзем», — паведаміла яна.

19-й эпізод 28-га сэзона сэрыялу «Сімпсаны» быў паказаны ў эфіры амэрыканскага тэлеканалу Fox 30 красавіка. Галоўны герой — Гамэр Сімпсан — захапляецца гульнёй Peekimon Get (аналяг Pokemon Go) і пачынае шукаць віртуальных пэрсанажаў, у тым ліку, і ў царкве.

Трэба ўзмацніць кантроль за мэдыяпрадуктам.

Член сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі Расейскай праваслаўнай царквы, протаіерэй Андрэй Новікаў заявіў, што новы эпізод «Сімпсанаў» — «яркае пацьвярджэньне таго», што прадукцыя Галівуду — «магутная прапаганда», мэта якой разбэсьціць грамадзтва. «Таму трэба ўзмацніць кантроль за мэдыяпрадуктам», — заявіў Новікаў.

Клірык Іванава-Узьнясенскай епархіі Макарый дадаў, што ад прагляду новага эпізоду «Сімпсанаў» варта агарадзіць дзяцей, бо гэтая інфармацыя можа «пахіснуць іх маральныя асновы».

У расейскім Екацярынбургу праходзіць суд над відэаблогерам Русланам Сакалоўскім, які зьняў ролік, дзе ловіць пакемонаў ў храме. Відэа сабрала амаль 500 тысяч праглядаў. Абвінавачваньне патрабуе пасадзіць Сакалоўскага ў турму на тры з паловай гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG