Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве пачаў паседжаньне ў справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча (Трансьляцыя)


Віктар Януковіч на прэсавай канфэрэнцыі ў расейскім Растове, 28 лістапада 2016 году.

Сёньня, 4 траўня, Абалонскі раённы суд Кіева пачаў разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. А 10-й гадзіне пачалося падрыхтоўчае паседжаньне.

Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю з залі суду.

У сераду стала вядома, што Інтэрпол зьняў зь міжнароднага вышуку Віктара Януковіча і ягонага сына Аляксандра. Намесьнік генпракурора Ўкраіны Яўген Енін заявіў, што рашэньне Інтэрполу ня мае значэньня для пачатку суду над ім.

Віктар Януковіч і шэраг іншых высокіх службоўцаў зьбеглі з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў пратэстоўцаў у цэнтры Кіева. Ад таго часу большасьць з іх хаваецца ў Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG