Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнацкі камітэт дапытае паплечнікаў Трампа пра іх расейскія кантакты


Былы дарадца Белага Дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін.

Камітэт па выведцы Сэнату ЗША папрасіў некалькіх чалавек, зьвязаных з выбарчай кампаніяй прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, падаць інфармацыю пра свае кантакты з расейскімі афіцыйнымі асобамі або пра бізнэсовыя інтарэсы.

Паводле The New York Times і Associated Press, сярод гэтых людзей — былы дарадца Трампа ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Картэр Пэйдж, звольнены дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін, былы мэнэджэр выбарчай кампаніі Пол Манафорт і стратэг Рэспубліканскай партыі Роджэр Стоўн.

У прыватнасьці, сэнацкі камітэт папрасіў Пэйджа і Стоўна перадаць электронныя лісты, тэкставыя паведамленьні, паштовыя лісты, запісы тэлефонных размоў або любую іншую інфармацыю пра сустрэчы або кантакты з расейскімі афіцыйнымі асобамі або прадстаўнікамі расейскага бізнэсу ад 16 чэрвеня 2015 да 20 студзеня 2017 году.

Выведка ЗША падазрае, што расейскія ўлады ўмешваліся ў прэзыдэнцкую кампанію 2016 году, каб дапамагчы ў ёй Трампу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG