Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект аб скасаваньні значнай часткі закону льготнага мэдычнага страхаваньня, вядомага як Obamacare («Обамакэр»). Яго заменіць рэформа аховы здароўя, распрацаваная Рэспубліканскай партыяй.
Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў усіх удзельнікаў перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу ўстрымацца ад узаемных нападак.
Падача вады скарочана з Заходняй фільтравальнай станцыі ў падкантрольныя прарасейскім сэпаратыстам раёны Луганскай вобласьці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства «Лугансквода».
Пра гэта са спасылкай на адваката расейца паведамляе агенцтва Франс-Прэс.
Гомельскі грамадзкі актывіст, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў шукае грошы, каб цягам дзесяці дзён цалкам разьлічыцца за першатравеньскі мітынг, правесьці які яму дазволіў гарвыканкам.
У Францыі пракуратура пачала расьсьледаваньне ў сувязі са скаргай кандыдата ў прэзыдэнты Эманюэля Макрона на распаўсюд ілжывай інфармацыі.
У продажы расейскай нафты, вывезенай зь Беларусі пад фальшывай маркіроўкай, узяла ўдзел швэдзкая гандлёвая фірма.
У Менску адбылося паседжаньне аргкамітэту партыі «Жаночая альтэрнатыва». За што будзе змагацца новая партыя і з кім? Удзельнікі «Экспэртызы Свабоды»: адна з ініцыятарак «Жаночай альтэрнатывы» Валянціна Болбат і старшыня БСДП «Грамада» Ірына Вештард.
Прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ўжо трэці дзень знаходзяцца ў Менску. Эўрачыноўнікі правяраюць, як Беларусь рыхтуецца да правядзеньня штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі, якая ўпершыню ў гісторыі гэтай арганізацыі пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня.
Зоны дээскаляцыі канфлікту будуць створаны ў правінцыі Ідліб, на поўнач ад гораду Хомс, ва ўсходняй Гуце і на поўдні Сырыі.
Новы амбасадар Украіны Ігар Кізім першае пасьля ўручэньня даверчых лістоў Аляксандру Лукашэнку інтэрвію даў Радыё Свабода.
Палітык Мікола Статкевіч, які адседзеў 5 сутак арышту ў турме на Акрэсьціна, пасьля выхаду на волю агучыў пляны наконт новых вулічных акцыяў. Яны пройдуць 8 траўня і 3 ліпеня.
Сёньня, 4 траўня, Абалонскі раённы суд Кіева пачаў разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. А 10-й гадзіне пачалося падрыхтоўчае паседжаньне.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што сёньня «амаль няма даверу» між Злучанымі Штатамі і Расеяй.
У Францыі крайне правая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Марын Лё Пэн і цэнтрыст Эманюэль Макрон правялі перадвыбарчыя дэбаты.
Сырыйскія паўстанцы прыпынілі ўдзел у мірных перамовах, якія пачаліся 3 траўня ў Астане (Казахстан), і запатрабавалі спыніць бамбардзіроўкі іх пазыцыяў авіяцыяй Дамаску.
Інтэрпол спыніў вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі заявіў, што кіраўніцтва Расеі працягвае ўмешвацца ў амэрыканскую ўнутраную палітыку.
Эпізод мультсэрыялу «Сімпсаны», у якім галоўны герой ловіць пакемонаў у храме, ня зьявіцца ў этэры расейскага тэлеканалу 2×2, заявіла PR-дырэктарка каналу Анастасія Шаблоўская.
Трэцяга траўня, ва Ўсясьветны дзень свабоды прэсы, у Менску адкрылася дакумэнтальная мультымэдыйная выстава «Сакавік 2017: журналістыка і наступствы».
Міністар інфармацыі Лілія Ананіч гэтак ацаніла фільм БТ «Белы легіён чорных душ», у якім былыя актывісты арганізацыі яшчэ да суду былі выстаўленыя ўдзельнікамі незаконнага ўзброенага фармаваньня.
У Сочы адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Турэччыны Ўладзімірам Пуціным і Рэджэпам Эрдаганам.
Беларускі дом у Варшаве зьняпраўдзіў інфармацыю сайту Хартыя’97 пра адбор маёмасьці.
Канфэрэнцыя па пытаньнях выбарчага заканадаўства з удзелам прадстаўнікоў улады, міжнародных арганізацый, парлямэнтароў з суседніх краін пройдзе ў другой палове траўня ў Менску. Пра гэта сёньня Свабодзе сказала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак напярэдадні акцыі 1 траўня. Сёньня ён выйшаў на волю.
Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава ў шэрагу публікацый на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «разьвенчвае сьвядомых» і асабіста Зянона Пазьняка.
Лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка невядомыя ў цывільным выцягнулі з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.
Міжнародны Чырвоны крыж ад лета рэалізуе ў Гомельскай вобласьці праект па субсыдыяваньні малога і сярэдняга бізнэсу перасяленцаў з Украіны.
Прыкладна палова дэпутатаў і сэнатараў Нацыянальнага сходу гатовыя падтрымаць мараторый на сьмяротную кару. Такія высновы можна зрабіць з вынікаў сёньняшняга абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў. Гаворка ішла пра пэрспэктывы адмены сьмяротнай кары ў Беларусі.
Сябры руху «За свабоду» атрымалі адмову на зварот аб правядзеньні мітынгу «За свабоду і годнае жыцьцё», — паведамляе сайт pyxу.
У Менску адбылося паседжаньне аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Жаночая альтэрнатыва». Ініцыятаркі праекту — Ніна Стужынская і Валянціна Болбат.
Расейскія матацыклісты, у тым ліку з мотаклюбу «Начныя ваўкі», ня ўедуць у Грузію ў дні гадавіны перамогі ў вайне.
Партыя БНФ падала ў Вярхоўны Суд скаргу на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, якое партыя атрымала 29 сакавіка.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан выказвае упэўненасьць у тым, што яна перамагла б на леташніх выбарах, калі б не расейскія хакеры і не дырэктар ФБР Джэймс Комі.
Трэцяга траўня, ва Ўсясьветны дзень свабоды прэсы, у Менску адкрываецца дакумэнтальная мультымэдыйная выстава «Сакавік 2017: журналістыка і наступствы».
У Белым доме называюць размову прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным «вельмі добрай», падчас якой бакі абмеркавалі, у прыватнасьці, вайну ў Сырыі, супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і небясьпечную сытуацыю на Карэйскім паўвостраве.
Чаму 1 траўня ў Менску не было паўтарэньня 25 сакавіка? Ці можа апазыцыя дасягнуць адзінства? Ці трэба прасіць дазвол на пратэст?
Прэмʼер-міністар Чэхіі Багуслаў Собатка абвясьціў у аўторак, што яго ўрад пойдзе ў адстаўку, паколькі яго сапернік міністр фінансаў і мільянэр Андрэй Бабіш ня здолеў растлумачыць паходжаньне сваіх капіталаў.
У Францыі, паводле апошніх апытаньняў, 59 працэнтаў выбарнікаў падтрымліваюць цэнтрыста Эманюэля Макрона, 41 працэнт — у лідэра ультраправых Марын Лё Пэн.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка звольніў намесьніка міністра па надзвычайных сытуацыях Дзьмітрыя Бегуна.
Дзясяткі дэманстрантаў штурмавалі 28 красавіка парлямэнт Македоніі і напалі на некалькіх дэпутатаў пасьля таго, як сьпікерам парлямэнту быў абраны этнічны альбанец. Гэта самыя трывожныя навіны з гэтай балканскай краіны, якая больш за два гады таму апынулася ў палітычным тупіку.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 2 траўня сустракаецца ў Сочы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Кангрэс правацэнтрысцкай моладзі Эўропы, які прайшоў у харвацкім горадзе Дуброўніку, аднагалосна прыняў рэзалюцыю «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!».
«Не выпадкова тытульнай тэмай беларускага старшынства абрана прасоўваньне сумяшчальнасьці ў Вялікай Эўропе. Пагадзіцеся, у кантэксьце цяперашняй нестабільнай абстаноўкі і беспрэцэдэнтных выклікаў яна мае асаблівае значэньне».
Сёньня новыя амбасадары Азэрбайджану, Армэніі, Бэльгіі, Грэцыі, Ізраілю, Ірану, Мальтыйскага Ордэну, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Новай Зэляндыі, Руанды і Ўкраіны ўручылі даверчыя лісты кіраўніку Беларусі.
Расейскі аналітычны цэнтар «Левада», прызнаны ў Расеі «замежным агентам», апублікаваў у газэце «Коммерсант» вынікі апытаньня аб пэрспэктывах прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Расеі ў 2018 годзе.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура заявіў 1 траўня аб скліканьні Устаноўчага сходу «для рэфармаваньня дзяржавы і прававой сыстэмы», перадае вэнэсуэльскі тэлеканал El Nacional.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнецца ў аўторак у Сочы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель, каб абмеркаваць барацьбу з тэрарызмам, сытуацыю на Блізкім Усходзе і рэалізацыю мінскіх дамоўленасьцяў.
Амэрыканскія сэнатары вырашылі пакуль не даваць ходу законапраектам, якія ўзаконьваюць санкцыю супраць расейскіх грамадзян і карпарацый, што маюць дачыненьне да кібэрапэрацый падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
У Белым доме заяўляюць, што абставіны для сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына пакуль не зьяўляюцца спрыяльнымі.
Загрузіць яшчэ