Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка


Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

Лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка невядомыя ў цывільным выцягнулі з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.

Барысаўскія Батарэі
Барысаўскія Батарэі

Пра гэта Свабодзе паведаміла адна з актывістак руху Разам Алена Талстая:

«Актывісты нашага руху зладзілі акцыю ў Барысаве з нагоды гадавіны галоднага бунту, які здарыўся ў горадзе 3 траўня 1932 году. Акцыя адбылася ў месцы Барысаўскія Батарэі, дзе Вячаслаў меў прамову перад прысутнымі на акцыі.

Калі мы вярталіся ў Менск да нас у маршрутку падселі двое мужчын, якія на прыпынку на вуліцы Маскоўскай у Менску раптам напалі на Вячаслава, выцягнулі яго з маршруткі, гвалтам зацягнулі ў сіні мікрааўтобус і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Сёньня мы шанавалі памяць загінулых ад рук бальшавікоў-энкавэдзістаў, а зараз Вячаслаў стаўся захоплены іх нашчадкамі».

Барысаўскія Батарэі
Барысаўскія Батарэі

Алена паведаміла таксама, што распачынае пошукі Вячаслава Сіўчыка ў міліцэйскіх пастарунках.

Пазьней Галіна Сіўчык паведаміла ў фэйсбуку, што Вячаслаў знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG