Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна на 85% скараціла падачу вады ў Луганскую вобласьць


Падача вады скарочана з Заходняй фільтравальнай станцыі ў падкантрольныя прарасейскім сэпаратыстам раёны Луганскай вобласьці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства «Лугансквода».

Кіеў пастаўляе ваду ў Луганскую вобласьць з двух асноўных водазабораў — Заходняй фільтравальнай станцыі і Пятроўскага водазабору. Сэпаратысты заяўляюць, што з прычыны новых абмежаваньняў жыхары шэрагу паселішчаў так званай ЛНР могуць застацца без вады.

У канцы красавіка ўкраінскія ўлады дабудавалі дамбу ў Херсонскай вобласьці на мяжы з анэксаваным Крымам. Новая дамба будзе блякаваць паступленьне вады з Дняпра на паўвостраў. Перакрыўшы падачу вады ў Крым, Кіеў пазбавіў водазабесьпячэньня і частку сваіх карыстальнікаў на вялікай зямлі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG