Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня будзе ўводзіць памежны кантроль унутраных рэйсаў з Расеі


Беларусь ня будзе ажыцьцяўляць памежны кантроль унутраных рэйсаў у Расею і назад.

Пра гэта сказаў сёньня журналістам начальнік упраўленьня памежнага кантролю Дзяржпамежкамітэту Алег Ляшук, перадае БЕЛТА.

«Беларусь цяпер не бачыць прычын для правядзеньня памежнага кантролю на ўнутраных рэйсах паміж Расеяй і Беларусьсю», — сказаў ён журналістам. Паводле Ляшука, расейскі бок матывуе сваё рашэньне пытаньнямі бясьпекі.

Раней начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык сказаў, што расейскі бок запэўніў: новы парадак не прывядзе да ўшчамленьня свабоды перамяшчэньня беларускіх і расейскіх грамадзян.

«Паглядзім, як будуць рэалізоўвацца гэтыя новыя падыходы», — сказаў Мірончык.

З 15 траўня ўсе рэйсы паміж Беларусьсю і Расеяй расейскі бок перавядзе ў міжнародныя сэктары расейскіх аэрапортаў.

Пасажыры, якія не зьяўляюцца грамадзянамі гэтых дзьвюх краін, будуць праходзіць памежны кантроль.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Рыгор Рапота.

На гэтых рэйсах грамадзяне Беларусі і Расеі ня будуць праходзіць памежны кантроль. Аднак яны павінны захоўваць пасадачны талён, які трэба будзе прадʼяўляць па прыбыцьці ў Расею, паведамляе РИА Новости.

Беларусь увяла пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, уключаючы ЗША і краіны Эўразьвязу. Пры гэтым уяжджаць у Беларусь замежнікі павінны праз нацыянальны аэрапорт Менску.

Раней на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расеі былі апублікаваныя тры загады расейскага ФСБ. Зь іх вынікае, што на мяжы зь Беларусьсю ствараюцца памежныя зоны — у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласьцях. Як гаворыцца ў дакумэнтах, такое рашэньне прынята дзеля стварэньня неабходных умоў аховы мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG