Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Мы з Эрдаганам дамовіліся зьняць узаемныя санкцыі


У чым галоўныя разыходжаньні паміж Пуціным і Эрдаганам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00

У Сочы адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Турэччыны Ўладзімірам Пуціным і Рэджэпам Эрдаганам.

Пасьля перамоваў Эрдаган распавёў, што яны яны з Пуціным «на мапе Сырыі абмяркоўвалі» стварэньне «зон бяспекі», аднак канчатковае рашэньне з гэтай нагоды будзе прынята на перамовах у Астане па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.

Паводле расейскага прэзыдэнта, яны з Эрдаганам дамовіліся зьняць узаемныя гандлёвыя санкцыі, якія былі ўведзеныя Расеяй і Турэччынай пасьля таго, як турэцкія супрацьпаветраныя сілы o 2015 годзе зьбілі расейскі штурмавік.

«Мы дамовіліся аб комплексным вырашэньні гэтых праблем. Дамовіліся, што ўсе гэтыя абмежаваньні здымаем, — сказаў Пуцін. — Любыя абмежаваньні шкодзяць эканоміцы і нашым вытворцам», — дадаў ён.

З боку Расеі дагэтуль часткова дзейнічае прадуктовае эмбарга, частка сельскагаспадарчай прадукцыі — напрыклад, яблыкі, памідоры, цыбуля, ці курыныя субпрадукты — па-ранейшаму забароненая для імпарту. Турэччына ў сваю чаргу абмяжоўвае ўвоз расейскага збожжа. У Расеі таксама існуюць абмежаваньні на працу турэцкіх грамадзян на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG