Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі дом у Варшаве: У Хартыі’97 свой офіс, які мы ім дапамаглі знайсьці


Адкрыцьцё офісу Хартыі’97 у Варшаве, выступае міністар замежных спраў Славаччыны Павал Дземеш (Архіўнае фота)
Адкрыцьцё офісу Хартыі’97 у Варшаве, выступае міністар замежных спраў Славаччыны Павал Дземеш (Архіўнае фота)

Беларускі дом у Варшаве зьняпраўдзіў інфармацыю сайту Хартыя’97 пра адбор маёмасьці. У публікацыі «КГБ атакуе?» гаворыцца пра ліст кіраўніцтва Беларускага дому рэдакцыі сайту.

У ім выстаўлены ультыматум: супрацоўнікі рэдакцыі, якія працуюць там зь 2011 году, абавязаны пакінуць памяшканьне Беларускага дому на працягу двух сутак — да 5 траўня і забраць свае рэчы.

Рэдакцыя сайту заявіла, што «дадзеныя дзеяньні трэба разглядаць як працяг мэтанакіраванай атакі беларускіх спэцслужбаў на сайт».

У адказе на закіды сустаршыні Беларускага дому Алесь Зарэмбюк і Ўлад Кобец заявілі, што фонд «Хартыя’97» і Беларускі дом маюць два розныя офісы ў Варшаве.

«Фонд Хартыя97 (Fundacja «KARTA 97) мае вялікае і прасторнае памяшканьне ў Варшаве на вуліцы Маршалкоўскай, якое ў 2012 годзе дапамог знайсьці для рэдакцыі сайту Хартыя’97 менавіта Беларускі дом. Рэдакцыя парталу Хартыя’97 заўжды знаходзілася і працавала менавіта ў гэтым памяшканьні на Маршалкоўскай», — гаворыцца ў лісьце.

Зарэмбюк і Кобец пішуць, што папрасілі вызваліць адзін пакой памерам 19.79 м. кв., які быў на працягу 5 гадоў бясплатна прадстаўлены для працы некалькіх супрацоўнікаў фонду Хартыя’97 у Беларускім доме ў Варшаве ў сувязі з патрэбамі арганізацыі.

Кіраўніцтва Беларускага дому таксама адкінула абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з КДБ і назвала і непрымальным любы зьнешні ціск на свае рашэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG