Ёнас Оман пераехаў у Вільню больш за 10 гадоў таму. Вывучыў літоўскую мову, перакладаў, выдаваў кнігі і здымаў кіно. Але ў 2014 годзе, калі ва Ўкраіне разьвязалі гібрыдную вайну, цалкам зьмяніў сфэру дзейнасьці. Заснаваўшы няўрадавую арганізацыю «Blue/Yellow», пачаў каардынаваць збор дапамогі для ўкраінскіх ваяроў. І вельмі хутка арганізацыя стала асноўным акумулятарам грамадзянскай падтрымкі Ўкраіны ў Літве.