Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі мастак-пэрформэр Пётар Паўленскі атрымаў палітычны прытулак у Францыі


Пётар Паўленскі
Пётар Паўленскі

Пра гэта са спасылкай на адваката расейца паведамляе агенцтва Франс-Прэс.

Паўленскі эміграваў у Францыю ў студзені 2017 году. У Расеі яму пагражае да 10 гадоў калёніі па справе аб зьбіцьці — прадусар «Театра.doc» Усевалад Лісоўскі абвінавачвае мастака ў зьбіцьці аднаго з актораў тэатру і «спробе згвалтаваньня» артысткі Анастасіі Слонінай.

Сам Паўленскі абвінавачваньні адкідае. Ён сьцьвярджае, што справа адносна яго сфабрыкаваная і зьяўляецца палітычна матываванай.

Паўленскі правёў у Расеі некалькі палітычных акцый. У 2012 годзе мастак зашыў сабе рот на знак салідарнасьці з удзельніцамі панк-групы Pussy Riot. У Дзень паліцыі ў 2013 годзе ён прыбіў сваю машонку да бруку на Чырвонай плошчы. Узімку 2014 года Паўленскі паліў колы ў Санкт-Пецярбургу на знак салідарнасьці з удзельнікамі пратэстаў у Кіеве.

Апошняй акцыяй мастака ў Расеі стаў падпал дзьвярэй у будынку ФСБ на Лубянцы ў лістападзе 2015 году. За гэта Паўленскі быў аштрафаваны на паўмільёна рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG