Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прапанавала стварыць у Сырыі зоны бясьпекі і ўвесьці туды замежныя войскі


Расея прапанавала стварыць у Сырыі чатыры зоны бясьпекі для ўрэгуляваньня канфлікту. Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на перамовах з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам, паведамляе «Камерсант». За дзень да гэтага Пуцін абмеркаваў гэтую прапанову па тэлефоне з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Адзначаецца, што зоны дээскаляцыі канфлікту будуць створаны ў правінцыі Ідліб, на поўнач ад гораду Хомс, ва ўсходняй Гуце і на поўдні Сырыі. Унутры гэтых зонаў будзе забаронена ўжываньне зброі, будуць створаны ўмовы для працы гуманітарных арганізацый, зроблены захады па аднаўленьні асноўных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

Уздоўж межаў зонаў дээскаляцыі плянуецца ўсталяваць лініі разьмежаваньня для спыненьня абстрэлаў паміж удзельнікамі канфлікту. Павінны зьявіцца блёкпосты для праходу мірных грамадзян, дастаўкі тавараў і гуманітарнай дапамогі. На лініях разьмежаваньня могуць быць разьмешчаныя замежныя вайсковыя кантынгенты. Гарантамі пляну бясьпекі называюцца Расея, Турцыя і Іран.

Мяркуецца, што мэмарандум аб стварэньні зонаў дээскаляцыі будзе падпісаны сёньня ў Астане, у ходзе новага раўнду перамоваў па Сырыі пры ўдзеле Расеі, Турцыі і Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG