Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» афіцыйна зарэгістраваная — зь сёмай спробы


Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду».

Ранейшыя шэсьць спробаў атрымаць афіцыйную рэгістрацыю былі няўдалымі.

Паводле статуту, мэтамі дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня зьяўляюцца спрыяньне пабудове ў Рэспубліцы Беларусь сыстэмы дзяржаўных дачыненьняў, якія забясьпечваюць эфэктыўнае разьвіцьцё рынкавай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва; аб’яднаньне грамадзян для сумеснай дасьледча-асьветніцкай дзейнасьці ў сфэры палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносін, фармуляваньне і давядзеньне да дзяржаўных органаў і грамадзка-палітычных інстытутаў кансалідаванай думкі грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG