Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Кітай будуць разам змагацца з «каляровымі рэвалюцыямі»


Беларусь і Кітай хочуць стварыць рабочую групу барацьбы з каляровымі рэвалюцыямі і тэрарызмам.

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 16 траўня на сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пэкіне, перадае БелТА.

Падчас сустрэчы Лукашэнка падкрэсьліў, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва не абмяжоўваецца эканамічнай і інвэстыцыйнай сфэрамі, а распаўсюджваецца на вайсковую сфэру.

«Стварэньне сумеснай пастаянна дзейнай рабочай групы ў пытаньнях барацьбы з каляровымі рэвалюцыямі і супрацьдзеяньня міжнароднаму тэрарызму, унутранаму сэпаратызму і рэлігійнаму экстрэмізму надасьць новы імпульс узаемадзеяньню ў гэтых сфэрах», — сказаў Лукашэнка.

У прыватнасьці, Беларусь мае намер рэалізоўваць разам з Кітаем праект па мадэрнізацыі рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Палянэз», распрацоўцы сучасных узораў узбраеньня, вайсковай тэхнікі ды іншай экспартна арыентаванай прадукцыі вайсковага і двайнога прызначэньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG