46-гадовы Эдуар Філіп аказвае памяркоўнае крыло правацэнтрысцкай партыі рэспубліканцаў і будзе процівагай былым сацыялістычным дэпутатам, якія далучыліся да Макрона. Новы прэзыдэнт паабяцаў пакласьці канец лева-праваму падзелу палітыкаў, якое дзесяцігоддзямі дамінавала ў Францыі.
Філіп ёсьць блізкім партнэрам былога прэм’ер-міністра Алена Жупэ, які ўзначальвае ўмеранае крыло рэспубліканцаў і ўжо заяўляў аб падтрымцы Макрона. Яго прызначэньне магло прыцягнуць больш людзей зь ліку рэспубліканцаў.
У сучаснай палітычнай гісторыі Францыі ўпершыню прэзыдэнт прызначыў прэм’ер-міністра не са свайго лягеру, ня будучы вымушаным пайсьці на гэты крок у выніку паразы на парлямэнцкіх выбарах. Перамога прэзыдэнта Макрона была маштабным зрухам у палітычным ляндшафце Францыі, дзе дамінавалі на працягу дзесяцігодзьдзяў дзьве галоўныя левыя і правыя партыі.