Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што меў права дзяліцца з Расеяй зьвесткамі аб тэрарызьме


Сустрэча Дональда Трампа і Сяргея Лаўрова, 10 траўня
Сустрэча Дональда Трампа і Сяргея Лаўрова, 10 траўня

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што меў поўнае права дзяліцца з Расеяй інфармацыяй аб барацьбе з тэрарызмам.

Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.

Трамп удакладніў, што на перамовах з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым ён паведаміў факты, якія тычацца тэрарызму і бясьпекі авіяпалётаў. Прэзыдэнт ЗША растлумачыў гэта «гуманітарнымі прычынамі» і падкрэсьліў, што хоча, каб Расея «актывізавала сваю барацьбу з ісламскай дзяржавай і тэрарызмам».

Такім чынам Трамп адказаў на абвінавачаньні амэрыканскіх СМІ ў тым, што ён перадаў Лаўрову сакрэтную інфармацыю. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў публікацыі пра гэта «чарговы глупствам» і адмовіўся іх пацьвярджаць або абвяргаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG