Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон сфармаваў урад, у які ўвайшлі і правыя і левыя, а таксама палітычныя навічкі


Міністрам замежных справаў стаў сацыяліст Жан-Іў Ле Дрыян, міністрам абароны — дэпутат Еўрапарламента ад цэнтрысцкага Дэмакратычнага руху Сыльві Гулар. Мэр Ліёна, сацыяліст Жэрар Калён узначаліў міністэрства ўнутраных справаў. Партфэль міністра эканомікі атрымаў прадстаўнік правацэнтрысцкай кансэрватыўнай партыі «Рэспубліканцы» Бруно Ле Мэр. 15 мая яго аднапартыец Эдуар Філіп быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Праўнае ведамства ўзначаліў цэнтрысцкі палітык і пісьменьнік, прыхільнік Макрона Франсуа Байру. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў фэхтаваньні Лёра Флесэль стала міністрам спорту.

Макрон абяцаў падтрымліваць і гендэрны балянс, прызначаючы міністраў, аднак аглядальнікі адзначаюць, што пакуль жанчыне дасталася толькі адно зь пяці вядучых ведамстваў — абароннае.

Абраны 7 траўня 39-гадовы цэнтрыст Макрон стаў самым маладым прэзыдэнтам Францыі.

XS
SM
MD
LG