Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР спрабуе высьветліць, хто арганізатары маштабнай кібэратакі


У Белым доме прайшлі экстраныя нарады ў сувязі з глябальнай кібэратакай. Супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта ЗША паведаміў агенцтву Reuters, што Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) спрабуюць ідэнтыфікаваць арганізатараў нападу. Напярэдадні ўсясьветныя СМІ паведамілі, што сотні тысяч кампутараў у 150 краінах былі заражаныя вірусам-вымагальнікам. Высокапастаўленыя супрацоўнікі сілавых структур правялі нараду ў Сытуацыйным пакоі Белага дома ў суботу, адзначыў чыноўнік, які выступаў на ўмовах ананімнасьці. Ён паведаміў, што ФБР і АНБ спрабуюць устанавіць арганізатараў маштабнай кібэратакі.

Раней, у пятніцу ўвечары, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў дарадцу ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Тому Босэрту правесьці тэрміновую нараду, каб ацаніць пагрозы, выкліканыя глябальнай атакай.

Дырэктар Эўраполу Роб Уэйнрайт пацьвердзіў у інтэрвію ВВС, што кібэратака, ахвярамі якой у пятніцу сталі больш як 200 тысяч чалавек у 150 краінах сьвету, была беспрэцэдэнтнай сваімі маштабамі, і папярэдзіў, што ў панядзелак яна можа паўтарыцца і закрануць яшчэ больш людзей.

Паводле Ўэйнрайта, праграма-вымагальнік працуе ў пары зь вірусам, дазваляючы ім «праз адзін заражаны кампутар распаўсюджвацца па сетках».

XS
SM
MD
LG