Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урады і кампаніі сьвету рыхтуюцца да новых кібэратак


Generic -- cyber attack -- podcast October 30, 2015

Дзяржаўныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы ва ўсім сьвеце 15 траўня, у пачатку новага працоўнага тыдня, рыхтуюцца адбіваць новыя кібэратакі па вяртаньні пэрсаналу на працоўныя месцы. Экспэрты па кібэрбясьпецы мяркуюць, што зафіксаваная ў канцы мінулага тыдня вірусная атака можа актывізавацца, калі супрацоўнікі зноў уключаць свае кампутары.

Спэцыялісты заявілі 14 траўня, што будуць уважліва сачыць за актыўнасьцю ў Азіі, якую гэты напад закрануў ня так моцна, як астатні сьвет.

Дырэктар Эўрапейскага паліцэйскага агенцтва (Эўрапол) Роб Уэйнрайт заявіў, што ахвярамі масавай кібэратакі 12 траўня сталі каля 200 тысяч фізычных і юрыдычных асобаў у 150 краінах, перадае Reuters. Паводле Эўраполу, больш за ўсё ад атакі пацярпелі Вялікая Брытанія і Расея.

Ва ўсіх выпадках выкарыстоўвалася праграма-вымагальнік. Вірус трапляе ў кампутар і шыфруе ўсе файлы, пасьля чаго патрабуе аплату разблякаваньня ў лічбавай валюце, біткойнах.

Тэмп нападаў з боку аўтараў віруса, які мае некалькі назваў (у прыватнасьці, WannaCry) запаволіўся позна ўвечары 12 траўня — пасьля таго, як заблякаванымі аказаліся сама меней 100 тысяч кампутараў. Зламысьнікі патрабавалі ад уладальнікаў кампутараў заплаціць ад 300 да 600 даляраў у віртуальнай валюце біткойнах, каб зноў атрымаць доступ да зашыфраваных дадзеных.

Украіна, а таксама Расея і Тайвань апынуліся сярод найбольш пацярпелых ад новай разнавіднасьці віруса, што блякуе доступ да файлаў кампутара і патрабуе выкуп за разблякаваньне, паведаміла вечарам у пятніцу кампанія кампутарнай бясьпекі Avast.

Спэцыялісты ў кампутарнай бясьпецы раяць устанавіць апошнія абнаўленьні апэрацыйных сыстэмаў і ахоўных праграмаў.

XS
SM
MD
LG