Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Расеі прызнаў, што ахвярамі віруса сталі тысячы заражаных кампутараў.

Глябальную атаку зафіксавалі 12 траўня. Паводле дадзеных Fox News, ва ўсіх выпадках выкарыстоўвалася праграма-вымагальнік, якая прапаноўвала за выкуп у біткойнах расшыфраваць закадаваныя ёю ж дадзеныя.

МУС Расеі прызнаў факт віруснай атакі на пэрсанальныя кампутары ведамства. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, блякаваныя каля тысячы кампутараў. Сэрвэрныя рэсурсы не пацярпелі.

У Брытаніі ад вірусу-вымагальніка пацярпелі дзяржаўныя шпіталі і іншыя мэдычныя ўстановы. Некаторыя клінікі і амбуляторыі былі вымушаныя адмовіцца ад прыёму хворых.

У Гішпаніі была парушаная праца некалькіх буйных кампаній, у тым ліку карпарацыі сувязі Telefonica.

Паводле інфармацыі шэрагу амэрыканскіх агенцтваў, вірус-вымагальнік можа быць праграмным інструмэнтам, які выкрала з сеткі Агенцтва па нацыянальнай бясьпецы ЗША хакерская група Shadow Brokers у выніку ўзлому сайта АНБ у жніўні 2016 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG