Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кібэратацы на энэргасыстэмы Балтыі падазраюць Расею


Энэргасыстэмы краінаў Балтыі падвяргаюцца выпрабавальным нападам з боку, як мяркуецца, расейскіх хакераў. Па дадзеных агенцтва Reuters, гэта выклікала занепакоенасьць НАТО.

Літва, Латвія і Эстонія — сябры ЭЗ і НАТО, пакуль уключаны ў энэргасыстэму Расеі, але плянуюць сынхранізаваць свае энэргасеткі з эўрапейскай — праз Польшчу.

Расьсьледаваньне паказала, што ўжо два гады хакеры лёгка падключаюцца да кампутарных сетак балтыйскіх энэргасыстэмаў, а паралельна праводзяць сурʼёзныя кібэратакі ва Ўкраіне, у выніку якіх без сьвятла заставаліся цэлыя раёны.

Праваахоўныя органы падазраюць, што за гэтым стаяць расейскія ўрадавыя структуры. Пацьверджанай інфармацыяй агенцтва Reuters не валодае.

XS
SM
MD
LG