Пра судовае рашэньне паведаміла Gazeta Wyborcza.
Коўш сьцьвярджае, што ў Беларусі яго перасьледаваў КДБ. Прычынай была, нібыта, яго праца міліцыянтам у Аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю ў Горадні. Коўш выйшаў на сьлед карупцыйнай схемы, у якую былі замешаныя супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў. Пасьля затрыманьня і пагрозаў, у 2013 годзе Коўш праз Расею ўцёк у Польшчу.
Беларусь дамагаецца яго экстрадыцыі. Дзьмітры Коўш сьцьвярджае, што на радзіме яго могуць абвінаваціць у шпіянажы і расстраляць.