Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу руху «За свабоду» на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі


У Вярхоўным Судзе прайшлі папярэднія слуханьні з нагоды скаргі руху «За свабоду» на папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.

На пачатку красавіка ведамства вынесла папярэджаньне арганізацыі за тое, што арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі заклікалі людзей на акцыю яшчэ да атрыманьня афіцыйнага дазволу.

Рада руху прыняла рашэньне абскардзіць папярэджаньне ў Вярхоўным Судзе.

Папярэдняе пасяджэньне правяла судзьдзя Нэлі Каўшун, рух «За свабоду» прадстаўляў Юрась Губарэвіч. На слуханьнях прысутнічаў прадстаўнік Мінюсту. Бакі абгрунтавалі свае пазыцыі, судзьдзя агучыла пералік дакумэнтаў, якія неабходна падрыхтаваць.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што лічыць папярэджаньне не адпаведным заканадаўству:

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

«Гэта палітычная замова. Улады спрабуюць абмежаваць нашу дзейнасьць і націснуць праз магчымасьць ліквідацыі. Таму важна змагацца за тое, каб папярэджаньне было адмененае», — заявіў старшыня руху «За Свабоду».

У сваю чаргу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі перакананы, што папярэджаньне было вынесена згодна з законам.

Першае пасяджэньне дзеля разгляду справы па сутнасьці прызначанае на 24 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG