Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны Сход скасаваў 40 законаў, ухваленых Вярхоўным Саветам


Ілюстрацыйнае фота. Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь

Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла спэцыяльны закон, паводле якога спынілі дзеяньне і страцілі сваю сілу сорак законаў і асобных палажэньняў законаў Рэспублікі Беларусь, якія былі прынятыя, калі ў Беларусі дзейнічаў Вярхоўны Савет.

Тлумачачы гэтую ініцыятыву, дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўчых і прававых дасьледаваньняў Беларусі Вадзім Іпатаў сказаў, што гэтая акцыя неабходная дзеля таго, каб расчысьціць застарэлы масіў заканадаўчых актаў. Ён сказаў, што бальшыня дакумэнтаў, якія сёньня скасуюцца, фактычна страцілі сваё значэньне і не трымаюцца на практыцы. Сярод іх самыя розныя законы і пастановы. Спадар Іпатаў нагадаў, што расчыстка састарэлых заканадаўчых актаў адбывалася ўжо двойчы — у 2006-м і ў 2012 гадах. І вось цяпер праведзеная трэцяя «чыстка».

Вадзім Іпатаў выказаў думку, што пазбаўленьне ад непатрэбных дакумэнтаў дазволіць больш эфэктыўна і апэратыўна працаваць Нацыянальнаму Сходу Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG