Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прымае ўдзел у «сьвяце дэмакратыі і парлямэнтарызму»


Сёньня ў Варшаве пачаўся Самі кіраўнікоў парлямэнтаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 23 краін, у тым ліку і Беларусі. Афіцыйны Менск, як даведалася Свабода, будзе прадстаўлены на ўзроўні Савету Рэспублікі.

На сайце Сэйму Польшчы саміт называецца «сапраўдным сьвятам дэмакратыі, дыпляматыі і парлямэнтарызму». Сустрэча анансавалася як «размова пра Эўропу будучых пакаленьняў».

Апрача краін Эўразьвязу, у саміце прымуць удзел прадстаўнікі Грузіі, Украіны, Сэрбіі, Малдовы, Армэніі, Македоніі, Турцыі і Азэрбайджану.

Ініцыятарамі сустрэчы выступілі Сэйм і Сэнат Польшчы.

— Сустрэча ў Варшаве павінна стаць нагодай для дыскусіі пра каштоўнасьці, якія адрозьніваюць Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу, асабліва адданасьць сувэрэннасьці і незалежнасьці, павагі да традыцыі, гісторыі і значэньні рэлігіі як фундамэнту цывілізацыі, — заявіў сьпікер Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі.

Галоўныя тэмы саміту — гэта пытаньне бясьпекі рэгіёну, супраца ў галіне інфраструктуры на восі Поўнач-Поўдзень, а таксама роля нацыянальных парлямэнтаў у міжнароднай палітыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG