Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: У Дзярждуме Расеі прапануюць ператварыць шахты «ДНР» і «ЛНР» у музэі


Дэпутат Дзярждумы Расеі Ёсіф Кабзон (справа)

У Дзяржаўнай думе Расеі прапануюць ператварыць у музэі разбураныя шахты, разьмешчаныя на тэрыторыях самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». На думку расейскіх дэпутатаў, «гэта прывядзе да ўзьнікненьня буйнога турыстычнага клястару» у падкантрольных узброеным сэпаратыстам рэгіёнах, паведамляе агенцтва РБК.

Афіцыйна ператварыць шахты «ДНР» і «ЛНР» у музэі дэпутаты, як чакаецца, прапануюць на выставе «Індустрыяльная спадчына Данбасу», якая адкрыецца ў Дзярждуме 17 траўня. Арганізатарамі гэтай выставы, як сьцьвярджаюць крыніцы РБК, зьяўляюцца дэпутат Ёсіф Кабзон і камітэт Дзяржаўнай думы па культуры. На мерапрыемстве таксама чакаецца выступ прадстаўніка вугальнай прамысловасьці «Данецкай народнай рэспублікі» Эдуарда Галенкі.

На мінулым тыдні РБК паведамляла, што кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выдаткаваў зь бюджэту краіны 10 мільярдаў рублёў на закупку сыравіны для мэталюргічных заводаў «ДНР» і «ЛНР». Паводле дадзеных Bloomberg, Крэмль выкарыстоўвае эканамічную блякаду сэпаратыстаў з боку Кіева, каб аддзяліць тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік ад Украіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG