Чарговы госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — аналітык Цэнтру Астрагорскага, экспэрт па Блізкім Усходзе Сяргей Богдан. Ён адказвае на пытаньне, ці разбурыць рашэньне Дональда Трампа перанесьці амбасаду ЗША ў Ерусалім антыіранскі саюз Ізраіля і Саудаўскай Арабіі, заяўляе, што ня варта чакаць аб’яднаньня ўсіх ісламскіх краінаў супраць Ізраілю, і канстатуе, які геапалітычны выбар зрабіў афіцыйны Менск у гэтым рэгіёне.