Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дэпутат Мілонаў прапанаваў Беларусі адмовіцца ад Алімпіяды


Віталій Мілонаў, архіўнае фота
Віталій Мілонаў, архіўнае фота

Дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы ад партыі «Единая Россия» Віталій Мілонаў прапанаваў Беларусі, Казахстану, Кіргізстану і краінам BRICS (Бразіліі, Індыі, Кітаю і Паўднёвай Афрыцы) устрымацца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 году з прычыны дыскваліфікацыі расейскага Алімпійскага камітэту, перадае «​РИА Новости»​.

Паводле Віталія Мілонава, цяпер адбываецца «цкаваньне» Расеі ў Міжнародным алімпійскім камітэце, і яно носіць палітычны характар, «амэрыканска-эўрапейская санкцыйная палітыка прасочваецца ў самыя далёкія ад палітыкі сфэры». Кажучы аб прапанове названым краінам адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе, ён піша «нашы краіны» і пытае: «Хто дасьць гарантыю, што пад молат эканамічных апэтытаў Захаду ня трапіць ваша радзіма і ваш нацыянальны гонар?»

Мілонаў ня згадвае, што санкцыі да Алімпійскага камітэту Расеі былі зьвязаныя зь дзяржаўнай падтрымкай допінгу сярод спартоўцаў.

Беларусь на другім месцы пасьля Расеі па колькасьці адабраных алімпійскіх мэдалёў праз допінг ўа апошнія 13 год.

Тым часам праз адхіленьне Расеі ад Алімпіяды ў Гульнях можа ўзяць удзел зборная Беларусі ў хакеі, якая мае найвышэйшы рэйтынг з камандаў, што не прайшлі кваліфікацыю. Расейскія хакеісты тэарэтычна могуць выступаць як «каманда хакеістаў з Расеі» пад нэўтральным сьцягам.

Беларускі НАК «у шоку» ад адхіленьня Расеі, але пра адмову ад удзелу не гаварылася

Раней у інтэрвію «​РИА Новости»​ Генэральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Георгі Катулін казаў, што рашэньне адхіліць расейскі НАК ад Алімпіяды «выклікала шок, эмоцыі перапаўняюць». Ён мяркуе, што такі падыход не паспрыяе рашэньню «допінгавых праблемаў у спорце», ды і ў расьсьледаваньнях «доказаў яўных не прад'яўлена».

Але пра тое, каб «з салідарнасьці» адмовіцца ад Алімпіяды, Катулін не казаў.

За што Расею адхілілі ад Алімпіяды? Адказы на галоўныя пытаньні пра допінгавы скандал

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG