Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі генштаб: «Ісламская дзяржава» ў Сырыі зьнішчаная


Пасьля бамбаваньня ў горадзе Хамурыя непадалёк ад Дамаску, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў супраць рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. 3 сьнежня 2017 году

У Сырыі не засталося тэрыторыяў пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», заявіў начальнік расейскага Генэральнага штабу Валерый Герасімаў на штогадовым брыфінгу для замежных ваенных аташэ.

«Усе бандфармаваньні ІДзІЛ на тэрыторыі Сырыі зьнішчаныя, а сама тэрыторыя вызвалена. Міністар абароны РФ генэрал арміі Сяргей Шайгу даклаў пра гэта гадзіну назад Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, прэзыдэнту РФ Уладзіміру Пуціну», — цытуе Герасімава агенцтва «Інтэрфакс».

Тым часам Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека паведаміла, што ў выніку расейскіх паветраных удараў па вёсцы на ўсход ад ракі Эўфрат на ўсходзе Сырыі загінулі больш за 20 чалавек.

Ад 2014 году барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі вядзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. Кааліцыя падтрымлівае сілы сырыйскай апазыцыі. Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 году. Кааліцыя і праваабаронцы неаднаразова крытыкавалі Маскву за падтрымку рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога краіны Захаду абвінавачваюць у масавых парушэньнях правоў чалавека.

XS
SM
MD
LG