Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі прадухілілі тэракт на калядным кірмашы


На паўднёвым усходзе Аўстрыі ў горадзе Грац затрыманы 25-гадовы ўраджэнец Босьніі, які рыхтаваў напад, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле вэрсіі сьледзтва, падазраваны плянаваў уехаць у натоўп на грузавіку.

Затрыманы жыў у прытулку для ўцекачоў. Паводле словаў яго суседзяў, падазраваны глядзеў відэа наездаў на людзей у Ніцы і Бэрліне на кампутарах інтэрнату. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, ён некалькі разоў пытаўся, дзе можна арандаваць грузавік.

Пачынаючы з 2016 году джыхадысты сталі выкарыстоўваць легкавікі і грузавікі для тэрактаў у гарадах Эўропы. Такія напады адбыліся ў Бэрліне, Ніцы, Лёндане, Стакгольме і Барсэлёне. Адказнасьць за атакі брала на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Напад на калядным кірмашы ў Бэрліне адбыліся ў сьнежні летась. Тады ўцякач з Тунісу Аніс Амры заехаў у натоўп на ўкрадзеным грузавіку. Ахвярамі сталі 12 чалавек, 48 — былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG