Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з найстарэйшых кангрэсмэнаў у ЗША падаў у адстаўку праз абвінавачваньні ў дамаганьнях


Амэрыканскі кангрэсмэн Джон Коньерс абвясьціў аб адстаўцы пасьля абвінавачваньняў у дамаганьні. 88-гадовы Коньерс склаў паўнамоцтвы пасьля таго, як некалькі супрацоўніцаў яго апарату абвінавацілі палітыка ў непрыстойных паводзінах. Сам кангрэсмэн гэтыя абвінавачваньні адмаўляе.

Коньерса называюць адным з найстарэйшых кангрэсмэнаў. Ніводзін афраамэрыканец за ўсю гісторыю ЗША ня пераабіраўся пасьпяхова столькі разоў, колькі гэта ўдалося яму. У вышэйшым заканадаўчым органе Коньерс засядае з 1965 года.

Па інфармацыі выданьня BuzFeed News, адна з ахвяраў Коньерса, звольненая за адмову ўступіць зь ім у інтымную сувязь, падала ў суд, выйграла справу і атрымала матэрыяльную кампэнсацыю. Па дадзеных СМІ, гаворка ідзе пра суму ў 30 тысяч даляраў.

XS
SM
MD
LG