Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 30 параненых у Ізраілі падчас пратэстаў


Сутыкненьні ў Бэтлееме 7 сьнежня 2017 году
Сутыкненьні ў Бэтлееме 7 сьнежня 2017 году

У Ерусаліме пачаліся беспарадкі на дэманстрацыях палестынцаў супраць рашэньня ЗША прызнаць горад сталіцай Ізраілю. Сутыкненьні таксама адбыліся ў Хеўроне, Бэтлееме і іншых гарадах на Заходнім беразе ракі Ярдан. Туды ізраільская паліцыя перакідае дадатковыя сілы.

Палестынцы кідаюць у бок ізраільскай паліцыі камяні. Паліцыянты ў адказ ўжываюць сьлезацечны газ, гумовыя кулі і гукавыя гранаты. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, падчас беспарадкаў параненыя больш за 30 чалавек.

Палестынцы ў чацьвер, 7 сьнежня, абвясьцілі страйк. Зачыненыя многія школы і крамы. Лідэр радыкальнай групоўкі ХАМАС Ісмаіл Ханія заклікаў палестынцаў да масавых паўстаньняў — новай інтыфады. Ён абвясьціў пятніцу «днём паўстаньня супраць акупацыі».

6 снежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да пераезду амбасады ЗША з Тэль-Авіву ў Іерусалім. Працэдура можа заняць ад трох да чатырох гадоў. Рашэньне Трампа рэзка скрытыкавалі лідэры арабскіх краінаў. Рада Бясьпекі ААН 8 сьнежня абмяркуе на экстраным пасяджэньні пазыцыю ЗША адносна Ерусаліму.

Групоўка ХАМАС ўнесеная ў сьпісы тэрарыстычных арганізацый у ЗША, Ізраілі і шэрагу іншых краінаў. У кастрычніку ў Вашынгтоне заклікалі ХАМАС раззброіцца і прызнаць Ізраіль. Групоўка ў адказ абвінаваціла ЗША ва ўмяшаньні ў палестынскія справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG