Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ХАМАСу заклікаў палестынцаў да новага паўстаньня ў Ізраілі


Ісмаіл Ханія, 7 сьнежня 2017
Ісмаіл Ханія, 7 сьнежня 2017

Лідэр палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС заклікаў палестынцаў да новай інтыфады

Ісмаіл Ханія абвясьціў пятніцу, 8 сьнежня, «днём паўстаньня супраць акупацыі». Гэтая заява прагучала пасьля рашэньня прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю.

6 снежня прэзыдэнт Трамп распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да пераезду амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Працэдура можа заняць ад трох да чатырох гадоў. Рашэньне Трампа паддалі рэзкай крытыцы лідэры арабскіх краінаў. Рада Бясьпекі ААН 8 сьнежня абмяркуе на экстраным пасяджэньні пазыцыю ЗША адносна Ерусаліму.

Групоўка ХАМАС ўнесеная ў сьпісы тэрарыстычных арганізацый у ЗША, Ізраілі і шэрагу іншых краінаў. У кастрычніку ў Вашынгтоне заклікалі ХАМАС раззброіцца і прызнаць Ізраіль. Групоўка ў адказ абвінаваціла ЗША ва ўмяшаньні ў палестынскія справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG