Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Санкцыі ЗША застануцца пакуль Расея ня сыдзе з усходу Ўкраіны


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў ў Вене, дзе праходзіць штогадовая сустрэча міністраў замежных спраў краінаў АБСЭ, што ЗША не скасуюць санкцыі супраць Расеі, пакуль захоўваецца расейская прысутнасьць на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Тылерсан таксама адзначыў, што Вашынгтон ніколі не прызнае расейскай анэксіі Крыму. Чакаецца, што сёньня дзяржсакратар ЗША сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, каб абмеркаваць прапанову разьмясьціць на ўсходзе Ўкраіны міратворцаў ААН. Масква і Вашынгтон разыходзяцца ў поглядах на мандат, які б мелі прапанаваныя міратворчыя сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG